Бо вочы Ягоныя — над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.
І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: «Ты — Бог, Які бачыць мяне». Бо сказала яна: «Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне».
Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».
Ці Ты маеш вочы цялесныя, або як чалавек бачыць, так і Ты бачыш?
Бо Ён ведае марнасьць чалавечую і бачыць злачынствы, і ўсё заўважае.
У гэтым будзе збаўленьне маё, бо ніводзін бязбожнік ня прыйдзе перад аблічча Ягонае.
Бо Ты палічыш нават крокі мае, і будзеш ласкавы адносна грахоў маіх.
[Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх.
Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае?
Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!
Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.
Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго.
Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.
Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.
Бо вочы Мае — на ўсе шляхі іхнія, і яны не схаваныя перад абліччам Маім і не схаванае беззаконьне іхняе перад вачыма Маімі.
Я, ГОСПАД, дасьледую сэрца і выпрабоўваю ныркі, каб аднагародзіць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.
Калі чалавек схаваецца ў схове, ці ж Я ня ўбачу яго? — кажа ГОСПАД. Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа ГОСПАД.
Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.
Вось, вочы Госпада ГОСПАДА — супраць валадарства грэху, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі, але зьнішчаючы, ня зьнішчу дом Якуба, кажа ГОСПАД.