Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца.
І я марнею, як спарахнелае дрэва і як адзеньне, якое моль патачыла.
Ты сьціскаеш яго, і ён адыходзіць у вечнасьць, зьмяняеш аблічча ягонае і адсылаеш яго.
Адчувае ён боль цела свайго, і душа ягоная ў ім самім ные».
Зморшчкі мае сьведчаць супраць мяне, паўстае слабасьць мая супраць мяне, дакараючы мяне.
Да скуры маёй і да цела майго прысохлі косткі мае, засталіся толькі дзясны каля зубоў маіх.
Цела маё пакрыта гнільлём і брудам, скура мая лопаецца і цячэ гноем.
Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.
І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.