Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць.
Хаджу я счарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу.
Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць.
Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне.
І Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, паклікаў вас у той дзень плакаць і галасіць, і абстрыгчы [валасы], і апрануцца ў зрэбніцу.
Спынілася вясёласьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя.
Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.