Ноччу [боль] пранізвае косткі мае, і тыя, што ядуць мяне, ня сьпяць.
І выйшаў шатан ад аблічча ГОСПАДА, і наслаў на Ёва ліхую праказу ад падэшвы нагі аж па самы чуб ягоны.
Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты.
Калі я кладуся, думаю: “Калі ўстану?” І доўжыцца вечар, і, поўны болю, я чакаю сьвітаньня.
Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
Я крычаў аж да раніцы. Як леў Ён скрышыў усе косткі мае. З дня да ночы Ён сканчвае [жыцьцё] маё.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].