Не супакойваўся я, не маўчаў і не адпачываў, але прыйшло да мяне няшчасьце».
Ці выслухае Бог крык ягоны, калі прыйдзе да яго бяда?
Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і шукаў сьвятла, але прыйшла цемра.
І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:
Калі я думаю сабе: “Няхай пацешыць мяне ложак мой і супакоіць жаль мой”,
Ты палохаеш мяне снамі і відзежамі наводзіш страх.
ГОСПАДЗЕ, дзеля імя Твайго ажыві мяне! У праведнасьці Тваёй вывядзі з уціску душу маю!