Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЁВА 3:20

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Навошта беднаму даецца сьвятло, і жыцьцё тым, што жывуць з горыччу душы,

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшла яна на гару да чалавека Божага, і абняла ногі ягоныя, а Гехазі падыйшоў, каб адсунуць яе, але сказаў чалавек Божы: «Пакінь яе, бо душа ейная ў горычы, а ГОС­ПАД схаваў гэта ад мяне і не паведаміў мне».

І як спарон схаваны быў бы я, або як немаўля, што ня бачыла сьвятла.

Там разам малы і вялікі, і слуга вольны ад пана свайго.

Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”.

каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.

Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!

Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.

Навошта я выйшаў з улоньня [маці]? Каб бачыць гора і смутак, і скончыць дні мае ў ганьбе?»

І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы