Вуха, якое чула мяне, добра гаварыла пра мяне, і вока, якое бачыла, сьведчыла пра мяне,
ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх?
Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.
Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.
Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.
Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.
І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»
І ўсе засьведчылі Яму гэта, і зьдзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і гаварылі: «Ці не Язэпаў гэта сын?»