Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.
Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, насычаны зьдзекамі і горам.
Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго.
Бог аслабіў сэрца маё, і Усемагутны настрашыў мяне.
О, каб я ведаў, дзе знайсьці Яго, я пайшоў бы да месца жытла Ягонага!
Бо страшнае мне было пакараньне Божае, перад веліччу Яго я не магу ўстаяць!
Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.
У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].