Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЁВА 22:22

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім.

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

І маліўся ён да Яго, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і вярнуў яго ў Ерусалім на валадарства ягонае. І даведаўся Манаса, што ГОС­ПАД, Ён [ёсьць] Бог.

Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.

Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,

І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.

Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.

І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.

Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.

Ён жа сказаў ім: «Дзеля гэтага ўсякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара дому, які выносіць са скарбу свайго новае і старое».

А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.

І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы