Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.
бо мінуць палічаныя гады, і я пайду шляхам, з якога няма вяртаньня.
Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.
Дыханьне маё абрыдла жонцы маёй, і сьмярдзючы я для дзяцей улоньня яе.
І жыў Ёў пасьля таго сто сорак гадоў, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх аж да чацьвёртага пакаленьня.
Якая сіла мая, каб вытрываць усё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.
Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі.
Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.