Бо вось, цяпер у небе Сьведка мой, і Заступнік мой — на вышынях.
Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою».
О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.
Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім,
«Панаваньне і страх у Яго. Ён творыць супакой на вышынях Сваіх!
Якая ж доля мая ў Бога на вышыні, і якая спадчына ад Усемагутнага на вышынях?
Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні
Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях!
Насеньне ягонае будзе на вякі, і пасад ягоны — як сонца перада Мною.
Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,
Праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым,
Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;
Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраслаўлёны на вякі, ведае, што я не хлушу.
Бо Бог мне сьведка, як я прагну [агарнуць] усіх вас сэрцам Ісуса Хрыста;
Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі.
Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых, Бог — сьведка!
І ён сказаў ім: «Няхай ГОСПАД будзе сьведкам супраць вас, і памазанец Ягоны ў гэты дзень няхай будзе сьведкам, што ня знойдзена ў руцэ маёй нічога такога». Яны сказалі: «Ён — сьведка».