і як вада сьцірае камень, і як плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.
І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.
Але як гара, падаючы, развальваецца, і як скала зыходзіць з месца свайго,
Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?
Ён нішчыць мяне адусюль, і я гіну, і Ён зваліў, як дрэва, надзею маю.
якія заўчасна былі зьнішчаныя, бо паводка падмыла падваліны іхнія?
Якая надзея крывадушніка, калі ён будзе адсечаны, калі Бог забярэ душу ягоную.
Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.