Ці ж не кароткія дні жыцьця майго? Дык прабач Ты мяне, каб крыху прасьвятлела аблічча маё,
Няхай бы я быццам ня быў, і з улоньня пайшоў бы ў магілу.
аддалі руку Тваю ад мяне, і жах Твой няхай не палохае мяне.
Чалавек, які народжаны з жанчыны, мае век кароткі і поўны трывогаў.
бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень.
Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.
Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.
Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!