Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЁІЛЯ 2:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Як волаты яны бягуць, як ваяры ўзыходзяць на муры, і кожны ідзе па шляху сваім, і ня збочвае са сьцежкі сваёй.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Саўла і Ёнатана, якія любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, сьмерць таксама не разлучыла. Хутчэйшыя за арлоў і дужэйшыя за ільвоў яны [былі].

І сказаў Давід у той дзень: «Кожны, хто ваюе з Евусэямі, няхай ідзе праз вадаспад, і няхай [дабярэцца] да кульгавых і сьляпых, якіх ненаві­дзіць душа Давіда». Таму кажуць [у прыказцы]: «Сьляпы і кульгавы ня ўвойдуць у дом».

З [сыноў] Асэра тых, якія выходзілі ў войска, гатовыя на вайну — сорак тысячаў.

Ён робіць у-ва мне вылом за выломам, бяжыць на мяне, як волат.

Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя — да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца,

няма валадара ў саранчы, але ўсе выходзяць шыхтавана,

Узыйдзіце на муры ягоныя і разбурайце іх, але поўнага зьнішчэньня не рабіце, зьнішчыце падпоры ягоныя, бо яны не для ГОСПАДА.

Адзін аднаго ня пхае, кожны ідзе дарогаю сваёй, яны падаюць на дзіды і ня гінуць.

У горад урываюцца, на муры ўзыходзяць, у дамы ўваходзяць, праз вокны ўлазяць як злодзей.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы