Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



4 ЦАРСТВАЎ 9:20

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І вартаўнік паведаміў, кажучы: «Прыйшоў ён да іх, але не вяртаецца. А едуць яны, быццам едзе Егу, сын Німшы, бо ён шалёна езьдзіць».

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І паведаміў вартаўнік: «Я бачу, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з доб­рай весткай».

І станецца, што хто ўратуецца ад мяча Хазаэля, таго заб’е Егу, а хто ўцячэ ад мяча Егу, таго заб’е Элісэй.

і сказаў: «Ідзі са мной і пабач руплівасьць маю дзеля ГОС­ПАДА». І ехаў ён з ім у калясьніцы ягонай.

І [Ярам] паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною».

І прыйдзеш туды, і ўбачыш Егу, сына Язафата, сына Німшы, і ўвойдзеш, і возьмеш яго спасярод братоў ягоных, і ўвядзеш яго ва ўнутранны пакой.

Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.

Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар агню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць.

Але весткі з усходу і поўначы напалохаюць яго, і ён пойдзе ў гневе вялікім, каб зьнішчыць і аддаць закляцьцю шмат каго.

Бо, вось, Я ўзьніму Халдэйцаў, народ горкі і хуткі, які праходзіць па прасторы зямлі, каб узяць у спадчыну сялібы не свае.

У абурэньні Ты крочыў па зямлі, у гневе малаціў народы.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы