І [Ярам] паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною».
А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны сказалі яму: «Ці з мірам? Навошта прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і прамову ягоную».
І вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, і сказаў: «Бачу дружыну». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён скажа: “Ці з мірам [едзеце]?”»
І паехаў коньнік насустрач яму, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам [едзеш]?”» Сказаў яму Егу: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». І вартаўнік паведаміў, кажучы: «Прыйшоў да іх пасланец, але не вяртаецца».