Бо сёньня ён пайшоў і склаў у ахвяру валоў, кормных цялят і мноства авечак, і паклікаў усіх сыноў валадарскіх, і начальнікаў войска, і сьвятара Абіятара, і вось, яны перад абліччам ягоным ядуць і п’юць, і кажуць: “Няхай жыве валадар Адонія!”
І вывеў [Егаяда] сына валадара, і ўсклаў на яго карону, і [даў Каўчэг] Сьведчаньня. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні, і казалі: «Няхай жыве валадар!»
І ўбачыла, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні паводле звычаю, і князі, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі радуецца і трубіць у трубы. І разьдзёрла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова, змова!»
Але яны адказалі: «Няпраўда! Раскажы нам!» І ён сказаў: «Так і так сказаў ён мне, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Я памазваю цябе на валадара для Ізраіля"”».