Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



4 ЦАРСТВАЎ 6:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася, калі валадар Ізраіля абыходзіў муры, адна жанчына закрычала да яго, кажучы: «Ратуй мяне, гаспадару мой, валадар!»

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

I галадавала ўся зямля Эгіпецкая, і крычаў народ да фараона пра хлеб, і сказаў фараон усім Эгіпцянам: «Ідзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа».

І казала жанчына з Тэкоа валадару, і ўпала на аблічча сваё, і пакланілася [яму], і сказала: «Дапамажы, валадару».

І быў голад вялікі ў Самарыі, бо вось, аблягалі яе. І галава асла [каштавала] восем­дзясят срэбнікаў, а чвэрць каба галубячага лайна — пяць срэбнікаў.

І сказаў ён: «Калі ня выратуе цябе ГОСПАД, як я выратую цябе? З гумна або з тоўчні?»

А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?

У тым жа горадзе была ўдава, і яна прыходзіла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад супраціўніка майго”.

крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы