А Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё, і трыццаць два валадары [былі] з ім, і коні, і калясьніцы. І ён пайшоў, і аблёг Самарыю, і ваяваў супраць яе.
І сталася ў чацьвёртым годзе валадара Эзэкіі, які быў сёмым годам Осіі, сына Элы, валадара Ізраіля, вырушыў Сальманэсэр, валадар Асірыі, супраць Самарыі і аблёг яе.
І сталася ў дзявятым годзе валадараньня ягонага, у дзясятым месяцы, у дзясяты [дзень] месяца, прыйшоў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, з усім войскам сваім да Ерусаліму, і аблёг яго, і пабудаваў вакол яго валы.
Калі скажам: "Хадзем у горад", у горадзе голад, і мы там памром; калі будзем сядзець тут, [таксама] памром. І цяпер хадзем, пойдзем у табар Сірыйцаў. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць, а калі заб'юць, тады памром».
І возьме ён у аблогу цябе ў-ва ўсіх брамах тваіх, пакуль не разваліць муры твае моцныя і высокія, у якіх ты меў надзею, у-ва ўсёй зямлі тваёй. І будзе трымаць цябе ў аблозе ў-ва ўсіх брамах тваіх у-ва ўсёй зямлі, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.