Забраў яго [слуга] і занёс да маці ягонай. І ён сядзеў на каленях у яе да паўдня, і памёр.
I сказаў [Бог]: «Вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго ў ахвяру цэласпаленьня на адной гары, пра якую Я скажу табе».
А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонай; і ён справіў яму каляровую шату.
I сьніў Язэп сон, і расказаў братам сваім, і яны яшчэ больш зьненавідзелі яго.
І сталася пасьля падзеяў гэтых, што захварэў сын той жанчыны, гаспадыні дому. І хвароба ягоная была вельмі цяжкая, і ён перастаў дыхаць.
і сказаў ён бацьку свайму: «Галава мая! Галава мая!» І [бацька] сказаў слузе: «Занясі яго да маці ягонай!»
Яна ўзыйшла, і палажыла яго ў ложак чалавека Божага, і замкнула за сабою [дзьверы], і выйшла.
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».
І табе самой меч пранікне ў душу, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».
Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю.
Тады Ісус сказаў ім адкрыта: «Лазар памёр;
Дык сёстры паслалі да Яго, кажучы: «Госпадзе! Вось той, з кім Ты сябруеш, нядужы».
А Ісус любіў Марту, і сястру ейную, і Лазара.