Дык зробім верхні пакойчык, і паставім у ім ложак, стол, зэдлік і сьвечнік, і станецца, калі ён зойдзе да нас, застанецца там».
А ён сказаў ёй: «Дай мне сына твайго». І ён узяў яго ад грудзей ейных, і занёс у верхні пакой, дзе сам жыў, і палажыў яго на ложак свой.
І сталася аднаго дня, што ён зайшоў туды, і падняўся ў верхні пакойчык, і там заначаваў.
А шляхетны [чалавек] думае шляхетна і сам трымаецца [рэчаў] шляхетных.
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.
і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй.
у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.
і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,
Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.