І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму слова гэтае, і сказаў: «Слугі твае ўзялі срэбра, якое знаходзіцца ў Доме [Божым], і перадалі яго ў рукі загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА».
І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.
Слухайце слова ГОСПАДА вы, якія трымціце перад словам Ягоным. Кажуць браты вашыя, якія ненавідзяць вас, якія выганяюць вас з прычыны імя Майго: «Няхай ГОСПАД зьявіць славу Сваю, каб мы ўбачылі радасьць вашую», але яны будуць асаромленыя.
І паслаў валадар Егудыя, каб прынёс скрутак. І Егудый узяў яго з пакоя Элішамы пісара, і прачытаў яго ў вушы валадара і ў вушы ўсіх князёў, якія стаялі пры валадары.
Таму пойдзеш ты і прачытаеш са скрутка словы ГОСПАДА, якія ты напісаў з вуснаў Маіх, у вушы народу ў Доме ГОСПАДА ў дзень посту. Таксама ў вушы ўсяго Юды, які прыходзіць з гарадоў сваіх, прачытаеш [гэта].