Вось, прыйдуць дні, і ўсё, што ў доме тваім і што назьбіралі бацькі твае аж да гэтага дня, будзе забранае ў Бабілон, і не застанецца нічога, кажа ГОСПАД.
І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, у Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што прамовіў ГОСПАД.
І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.