Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



4 ЦАРСТВАЎ 18:25

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці не бяз [волі] ГОСПАДА прыйшоў я на гэтае месца, каб яго спустошыць? ГОСПАД сказаў мне: “Ідзі ў зямлю гэтую і спустош яе”».

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ён яму: «І я прарок, падобны табе. І анёл прамовіў да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Вярні яго ў дом твой, і няхай ён есьць хлеб і п’е ваду”». І падмануў яго.

І якім чынам ты выганіш аднаго намесьніка з найменшых слугаў гаспадара майго? Ці ты спадзяешся на Эгіпет дзеля калясьніцаў і коньнікаў?

І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары, калі ласка, да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, у вушы народу, які на мурах».

І сказаў ім Ісая: «Так скажыце гаспадару вашаму: “Гэта кажа ГОСПАД. Ня бойся словаў, якія ты чуў, якімі слугі валадара Асірыі зьневажалі Мяне!

І гэта сталася праз [слова] з вуснаў ГОСПАДА суп­раць Юды, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго за грахі Манасы, якія ён рабіў,

І той паслаў да яго паслоў, кажучы: «Што мне і табе, валадар Юды? Ня супраць цябе я іду сёньня, але супраць дому, які ваюе са мною, і Бог сказаў мне пасьпяшацца. Адыйдзіся ад Бога, Які са мною, і Ён ня зьнішчыць цябе».

Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОС­ПАД не ўчыніў [яго]?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы