Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



4 ЦАРСТВАЎ 10:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася, калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў валадара, семдзясят чалавек, і забілі. І галовы іхнія склалі ў кашы, і паслалі да яго ў Езрээль.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І прамовіш да яго, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "Ты ўчыніў забойства, а цяпер хочаш узяць на ўласнасьць?"” І прамовіш да яго, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД: "На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны лі­заць таксама кроў тваю"”.

[Госпад кажа]: “Вось, Я навяду на цябе ліха і вымяту бруд твой, і выб’ю ў Ахава тых, якія мочацца на сьцяну, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілю.

І Егу напісаў ім другі ліст, кажучы: «Калі вы са мною і слухаеце голас мой, тады вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў гэты час у Езрээль». А сыны валадара, семдзясят чалавек, былі на выхаваньні ў магнатаў гораду.

І прыйшоў пасланец, і паведаміў яму, кажучы: «Прынесьлі галовы сыноў валадарскіх». Ён сказаў: «Улажыце іх у два стосы каля ўваходу ў браму аж да раніцы».

І сталася раніцаю, ён выйшаў, і стаў, і сказаў усяму народу: «Вы праведныя. Вось, я змовіўся супраць гаспадара майго і забіў яго. Але хто забіў усіх гэтых?

Калі Аталія, маці Ахазіі, убачыла, што сын ейны памёр, яна ўстала і выбіла ўсё насеньне валадарскае.

І стаў Егарам на валадарства бацькі свайго, і ўмацаваўся, і забіў усіх братоў сваіх мячом, і таксама [некаторых] з князёў Ізраіля.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы