Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



4 ЦАРСТВАЎ 10:4

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але яны спалохаліся вельмі-вельмі і сказалі: «Вось, два валадары не змаглі ўстаяць перад абліччам ягоным, а як мы застанемся?»

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

выберыце найлепшага і найсправядлівейшага з сыноў гаспадара вашага, і пасадзіце яго на пасад бацькі ягонага, і ваюйце за дом гаспадара вашага».

А Егу нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж плячыма ягонымі, і страла прайшла праз сэрца ягонае, і ён схіліўся на калясьніцу сваю.

А Ахазія, валадар Юды, убачыў [гэта], і ўцякаў шляхам на Бэт-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «Гэтага таксама забіце!» І [паранілі] яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.

Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.

Я гневу ня маю. Калі хто Мне дасьць церне ці асот, Я выйду на вайну з ім і спалю іх [усіх] разам.

Вось, ён выходзіць як леў з гушчара над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне, або хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?

Перад абліччам абурэньня Ягонага хто ўстаіць? І хто вытрывае жар гневу Ягонага? Ярасьць Ягоная выліваецца, як агонь, і скалы крышацца перад Ім.

Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не пара­дзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы