І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя.
І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
І паставіў ён гэтых херувімаў у сярэдзіне ўнутранай часткі Дому. І крылы херувімаў былі раскінуты, і крыло аднаго херувіма дакраналася адной сьцяны, а крыло другога дакраналася другой сьцяны. А іхнія другія крылы зыходзіліся ў сярэдзіне Дому крыло з крылом.
Цяпер скіруйце сэрцы вашыя і душы вашыя, каб шукаць ГОСПАДА, Бога вашага. Устаньце і пабудуйце сьвятыню ГОСПАДУ Богу, каб прынесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА і сьвятое начыньне Божае ў Дом, які пабудаваны для імя ГОСПАДА».
I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.
І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас.