І расказаў ён тры тысячы прыказак, а сьпеваў ягоных было тысяча пяць.
І гаварыў ён пра дрэвы, [пачынаючы] ад кедраў, што на Лібане, аж да гізопу, што расьце на муры. Гаварыў ён пра зьвяроў, пра птушак, пра паўзуноў і рыбаў.
Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.
Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.
А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.
Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.
каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа: «Адчыню ў прыповесьцях вусны Мае; выкажу схаванае ад стварэньня сьвету».