І адносна Езабэль прамовіў ГОСПАД, кажучы: “Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээля.
І неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і быў дождж вялікі. А Ахаў сеў у калясьніцу і паехаў у Езрээль.
Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.
А Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээль, і ня будзе каму пахаваць яе”». І адчыніў ён дзьверы, і ўцёк.
І Я наведаю вас чатырма спосабамі, кажа ГОСПАД, мячом, каб забіваў, сабакамі, каб валачылі, птушкамі нябеснымі і зьвярамі зямнымі, каб жэрлі і нішчылі.
Будзе ён пахаваны, як хаваюць асла. Выцягнуць яго і кінуць па-за брамамі Ерусаліму”.