Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 21:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася, калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, яна сказала Ахаву: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота з Езрээлю, які не зга­дзіўся за срэбра аддаць яго табе, бо Набот ужо не жыве, але памёр».

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.

І паслалі яны да Езабэлі, кажучы: «Набот укаменаваны і памёр».

І сталася, калі Ахаў пачуў, што Набот памёр, устаў Ахаў і пайшоў у вінаграднік Набота з Езрээлю, каб узяць яго на ўласнасьць.

І сказала яму Езабэль, жонка ягоная: «Так ты кіруеш валадарствам Ізраіля! Устань і еш хлеб, і няхай будзе добра на сэрцы тваім. Я дам табе вінаграднік Набота з Езрээлю».

І Ярам сказаў: «Запрагай [калясьніцу]!» І запрэглі калясьніцу ягоную, і Ярам, валадар Ізраіля, і Ахазія, валадар Юды, кожны ў калясьніцы сваёй, выехалі насустрач Егу, і спаткалі яго на полі Набота з Езрээлю.

І ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, і адпомсьціш за кроў слугаў Маіх, прарокаў, і за кроў усіх слугаў ГОСПАДА, якія [загінулі] ад рукі Езабэлі.

Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы