Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 20:39

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася, калі валадар праходзіў, ён паклікаў валадара і сказаў: «Слуга твой пайшоў ваяваць, і вось, адзін чалавек прыйшоў, і прывёў некага чалавека да мяне, і сказаў: “Пільнуй гэтага чалавека! Калі ён прападзе, душа твая будзе за душу ягоную, або адважыш талент срэбра”.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася, калі слуга твой рабіў гэта і гэта, ён зьнік». І сказаў яму валадар Ізраіля: «Такі прысуд твой, ты сам яго назваў».

І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».

І ўвайшлі яны, каб скласьці ахвяры і цэласпаленьні. А Егу паставіў звонку восемдзясят чалавек і сказаў: «Хто дазволіць уцячы аднаму з гэтых людзей, якіх я прыводжу ў рукі вашыя, душа ягоная [будзе] за душу тую».

Няхай не зьвядзе цябе гнеў, і вялікі выкуп няхай ня скрывіць [шляхоў] тваіх.

якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?

Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму.

Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.

ня гляне ён на ніякую аднагароду і адкіне дары, хоць іх павялічыш.

Пракляты, хто выконвае справу ГОСПАДА нядбала! Пракляты, хто меч Ягоны стрымлівае ад крыві!




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы