Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 20:33

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І людзі тыя прынялі гэта за добры знак, і пасьпешліва злавілі яго на слове, і сказалі: «Бэн-Гадад — брат твой». І ён сказаў: «Ідзіце і прывядзіце яго». І прыйшоў да яго Бэн-Гадад, і ён пасадзіў яго на калясьніцу.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзяў Аса ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і даў яго слугам сваім, і паслаў іх да Бэн-Гадада, сына Табрымона, сына Хэзіёна, валадара Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:

І апранулі яны рызьзё на сьцёгны свае і вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Захавай, прашу, душу маю”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».

І сказаў яму [Бэн-Гадад]: «Гарады, якія бацька мой забраў у бацькі твайго, я вярну. І ты можаш мець у Дамаску вуліцы, як бацька мой меў у Самарыі». [Ахаў сказаў]: «З гэтым запаветам адпушчу цябе». І заключыў ён з ім запавет, і адпусьціў яго.

І пайшоў адтуль [Егу], і сустрэў Ёнадава, сына Рэхава, які выйшаў яму на спатканьне, і дабраславіў яго, і сказаў [Ёнадаву]: «Ці сэрца тваё шчырае да мяне, як сэрца маё да цябе?» Ёнадаў сказаў: «Так». [Сказаў Егу]: «Калі так, дай мне руку тваю». І [Ёнадаў] даў яму руку сваю, і ён пасадзіў яго пры сабе ў калясьніцу,

Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.

І пахваліў пан аканома няправеднага, што мудра ўчыніў; бо сыны веку гэтага мудрэйшыя за сыноў сьвятла ў пакаленьні сваім.

Той жа сказаў: «Як жа я магу, калі нехта не растлумачыць мне?» І папрасіў Філіпа, узыйшоўшы, сесьці з ім.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы