Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 20:21

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі.

І наблізіўся прарок да валадара Ізраіля, і сказаў яму: «Ідзі, і ўмацуйся, і ведай, і глядзі, што робіш, бо ў наступным годзе валадар Сірыі пой­дзе супраць цябе».

І гэтага яшчэ мала ў вачах ГОСПАДА. І Ён выдасьць Мааў у рукі вашыя.

І падыйшлі яны да табару Ізраіля, і ўсталі Ізраільцяне, і пабілі Мааўлянаў, і тыя ўцякалі перад абліччам іхнім, а яны ішлі сярод іх і забівалі Мааўлянаў.

Егошуа і сыны Ізраіля зрабілі вялікае зьнішчэньне сярод ворагаў сваіх, што толькі рэшткі змаглі ўцячы ад іх у гарады ўмацаваныя.

І разьбіў ён іх на абшары ад Араэру аж да мясцовасьцяў Мініт, а гэта дваццаць гарадоў, і далей аж да Абэль-Кераміму. І параза іхняя была вялікая. І былі ўпакораныя сыны Амона перад абліччам сыноў Ізраіля.

І сказаў ён ім: «Хадземце за мною, бо ГОСПАД выдаў ворагаў вашых, Мааўлянаў, у рукі вашыя». Яны пайшлі за ім, і занялі броды на Ярдане, якімі пераходзяць у Мааў, і не дазволілі нікому перайсьці.

А ваяры Ізраіля і Юды падняліся, і ўзьнялі гармідар ваенны, і кінуліся ў пагоню за Філістынцамі аж да ўваходу ў даліну і да брамы Экрону. І трупы Філістынцаў ляжалі па дарозе ад Шаараіму аж да Гату і Экрону.

І зноў пачалася вайна. І пайшоў Давід, і ваяваў суп­раць Філістынцаў, і зрабіў ім вялікую паразу, і яны ўцяклі перад ім.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы