І сталася, калі пачуў гэтае слова [Бэн-Гадад], а ён піў сам і валадары з ім у намётах, ён сказаў слугам сваім: «Станьце ў шыхт супраць гораду!» І яны сталі ў шыхт.
І загадаў Абсалом слугам сваім, кажучы: «Глядзіце, калі сэрца Амнона павесялее ад віна, я скажу вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».
І скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я пашлю і прывяду Навухаданосара, валадара Бабілонскага, слугу Майго. І ён паставіць пасад свой на камянях гэтых, якія Я схаваў, і ён расьцягне намёт свой над імі.
Бэльшацар сказаў, калі пакаштаваў віна, каб прынесьлі начыньне залатое і срэбнае, якое вынес Навухаданосар, бацька ягоны, са сьвятыні, што ў Ерусаліме, каб пілі з іх валадар, магнаты ягоныя, жонкі ягоныя і наложніцы ягоныя.
Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.
І вярнулася Абігайль да Наваля, і вось, ён справіў банкет у доме сваім як банкет валадарскі. І сэрца Наваля было вясёлае, і быў ён вельмі п’яны. І яна не сказала яму анічога пра гэта ані малога, ані вялікага да сьвітаньня раніцы.