І паслаў валадар, і паклікаў Шымэя, і сказаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерусаліме, і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.
І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча майго ён ня ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ня ўбачыў.
І сядзеў Абсалом у Ерусаліме два гады, але аблічча валадара ня бачыў.
І паслаў валадар Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён прыйшоў, і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой».
Мудры валадар раскідае бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].
Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, раскідвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.