Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 2:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І паведамілі валадару Салямону, што Ёаў уцёк у Намёт ГОСПАДА і вось, ён пры ахвярніку. І паслаў Салямон Бэнаю, сына Егаяды, кажучы: «Ідзі і забі яго!»

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Бэная, сын Егаяды, — над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі.

І паслаў валадар Салямон Бэнаю, сына Егаяды, і ён забіў [Адонію], і той памёр.

І ўвайшоў Бэная ў Намёт ГОСПАДА, і сказаў [Ёаву]: «Гэта кажа валадар: "Вы­ходзь!"» А той сказаў: «Ня выйду, але тут памру». І Бэная пераказаў слова гэтае валадару, кажучы: «Гэтак прамовіў Ёаў і гэтак адказаў».

І сказаў яму валадар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай яго, і ачысьці мяне і дом бацькі майго ад нявіннай крыві, якую выліў Ёаў.

І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён выйшаў, і ўдарыў яго, і ён памёр. І ўмацавалася валадарства ў руцэ Салямона.

А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.

Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.

Старога, юнака, дзяўчыну, немаўля і жанчыну забівайце, але не дакранайцеся да кожнага мужа, на якім будзе той знак. І пачынайце ад сьвятыні Маёй». І пачалі яны ад тых старшыняў, якія стаялі перад сьвятыняй.

Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы