І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала валадару Салямону, бо ён не адвернецца ад аблічча твайго, каб за жонку даў мне ён Абішаг Шунамянку».
і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і аддаў табе дом Ізраіля і Юды, а калі яшчэ гэтага табе замала, дадаў бы табе яшчэ болей.
У Саўла была наложніца на імя Рыцпа, дачка Аі. І сказаў [Ішбашэт] Абнэру: «Чаму ты ўвайшоў да наложніцы бацькі майго?»
А цяпер адну просьбу прашу ў цябе; не адварочвайся ад аблічча майго». Яна сказала яму: «Гавары».
І Батшэва сказала: «Добра, я пагавару адносна цябе з валадаром».