І сталася, праз нейкі час ручай высах, бо не было дажджу ў зямлі [Ізраіля].
І крумкачы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай, і хлеб і мяса ўвечары, а [ваду] ён піў з ручая.
І было слова ГОСПАДА да яго, кажучы:
Вось, Ён спыняе воды, і яны высыхаюць, а калі Ён пусьціць іх, яны зямлю спустошаць.
Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю,
Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь зжэр пашы пустыні.
Дакранецца цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, мячом, сушаю і іржою. Яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны.