Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 15:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з [роду] Ерабаама, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як прамовіў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася гэта грахом для дому Ерабаама і прычынай загубы і вынішчэньня з аблічча зямлі.

І Бааша забіў яго ў трэцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго.

І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, ён выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога, хто мочыцца на сьцяну, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.

вось, Я вымету рэшткі Баашы і рэшткі дому ягонага і зраблю з домам ягоным тое, што зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата.

І зноў было слова ГОСПАДА праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якое ён чыніў у вачах ГОСПАДА, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў так, як дом Ерабаама, які ён выгубіў.

І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гня­віць Мяне, і ўводзіў у грэх Ізраіля”.

Але Егу не пільнаваўся хадзіць паводле закону ГОСПАДА, Бога Ізраіля, усім сэрцам сваім, і не адступіў ён ад грахоў Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраіля.

Ці ты ня чуў, што Я даўно зрабіў гэта, у дні старадаўнія? Я гэта прызначыў, а цяпер зьдзяй­сьняю, і стануць купай друзу гарады ўмацаваныя.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы