I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: «Што ты нам нарабіў? Чым саграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне».
І зноў было слова ГОСПАДА праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якое ён чыніў у вачах ГОСПАДА, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў так, як дом Ерабаама, які ён выгубіў.
І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гнявіць Мяне, і ўводзіў у грэх Ізраіля”.
І таксама ахвярнік, які ў Бэтэлі, узгорак, зроблены Ерабаамам, сынам Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, таксама ахвярнік гэты і ўзгорак разваліў, і спаліў, і сьцёр у пыл, і спаліў Астарту.
І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”.