І вярнуўся Рэхабаам у Ерусалім, і сабраў увесь дом Юды і калена Бэн’яміна, сто восемдзясят тысячаў выбранцоў, каб пачаць вайну з домам Ізраіля і вярнуць валадарства Рэхабааму, сыну Салямона.
“Гэта кажа ГОСПАД. Не ідзіце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраіля. Няхай кожны вяртаецца ў дом свой, бо ад Мяне сталася гэта”». І яны паслухаліся слова ГОСПАДА, і вярнуліся, ідучы паводле слова ГОСПАДА.
І дзеяньні Рэхабаама, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў дзеях Шэмаі прарока і Іддо відушчага ў сьпісах радаводных. І [былі] войны ў Рэхабаама з Ерабаамам усе дні.