Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 14:27

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Замест іх валадар Рэхабаам зрабіў шчыты мядзяныя і перадаў іх у рукі начальнікаў варты, якая пільнавала ўваход у дом валадара.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Але Урыя лёг спаць пры дзьвярах дому валадара з усімі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.

І сталася пасьля гэтага, што Абсалом справіў сабе калясьніцу і коней, і пяцьдзясят мужчынаў, беглі перад абліччам ягоным.

У той час захварэў Абія, сын Ерабаама.

І сталася, што кожны раз, калі валадар уваходзіў у Дом ГОСПАДА, уносіла іх варта, а [потым] адносіла іх у збраёўню варты.

І сказаў ГОСПАД Ахіі: «Вось, прыходзіць жонка Ерабаама, каб шукаць слова адносна сына свайго, які хварэе. Гэта і гэта прамовіш да яе. Калі яна прыйдзе, яна будзе пераапранутая».

І рука ГОСПАДА была з Ільлёю. І ён падперазаў паясьніцу сваю, і пабег перад Ахавам аж да ўваходу ў Езрээль.

І ўзяў ён сотнікаў, Керэтаў і варту, і ўвесь народ зямлі, і вывелі яны валадара з Дому ГОСПАДА, і павялі праз браму варты ў дом валадара, і ён сеў на пасадзе валадарскім.

А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў, і Керэтаў, і варту, і ўвёў іх да сябе ў Дом ГОС­ПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у Доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадара.

І загадаў валадар слугам, якія атачалі яго: «Ідзіце і забіце сьвятароў ГОСПАДА, бо рука іхняя з Давідам, бо яны ведалі, што ён уцякае, і не паведамілі ў вушы мае». Але слугі валадара не хацелі падняць рукі сваёй на сьвятароў ГОСПАДА.

Ён сказаў: «Такія пастановы адносна валадара, які будзе валадарыць над вамі. Ён возьме сыноў вашых і паса­дзіць іх у калясьніцы свае і на коней сваіх, і яны будуць імчаць перад калясьніцай ягонай.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы