Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



3 ЦАРСТВАЎ 13:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пачуў той прарок, які яго завярнуў з дарогі, і сказаў: «Гэта чалавек Божы, які збунтаваўся супраць [слова] з вуснаў ГОСПАДА, і аддаў яго ГОСПАД льву, і ён разьдзёр яго, і забіў яго паводле слова ГОС­ПАДА, якое Ён прамовіў да яго».

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

І цяпер меч не адступіць ад дому твайго на вякі за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хета, каб была жонкай тваёй”.

Але як ты праз [грэх свой] пагрэбаваў зьнявагамі ворагаў ГОСПАДА, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».

І вось, людзі, што там праходзілі, убачылі парэшткі, кінутыя пры дарозе, і льва, які стаяў каля парэшткаў. І яны пайшлі, і паведамілі ў горадзе, у якім жыў стары прарок.

І прамовіў ён да сыноў сваіх, кажучы: «Асядлайце мне асла!» І яны асядлалі.

Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.

Вось, праведнік будзе мець адплату на зямлі, пагатоў бязбожнік і грэшнік.

Старога, юнака, дзяўчыну, немаўля і жанчыну забівайце, але не дакранайцеся да кожнага мужа, на якім будзе той знак. І пачынайце ад сьвятыні Маёй». І пачалі яны ад тых старшыняў, якія стаялі перад сьвятыняй.

І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.

Дзеля гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і даволі памірае.

Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы