І яны прамовілі да яго, кажучы: «Калі сёньня будзеш слугою народу гэтага і прыслужышся яму, і адкажаш ім, і прамовіш да іх словы добрыя, будуць яны слугамі тваімі ў-ва ўсе дні».
І адказаў валадар народу жорстка, бо ён адкінуў параду старшыняў, якую яны яму давалі,
Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны яму далі, і раіўся з юнакамі, якія гадаваліся разам з ім і якія стаялі перад абліччам ягоным.
Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
І адказаў ГОСПАД анёлу, які гаварыў са мною, словы добрыя, словы пацяшальныя.