3 ЦАРСТВАЎ 1:48Біблія (пераклад А.Бокуна)І сказаў валадар так: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, Які даў сёньня вачам маім бачыць таго, які сядзіць на пасадзе маім, і вочы мае бачылі [гэта]”». Глядзіце раздзел |
І сказаў Салямон: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, міласэрнасьць вялікую, калі ён хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і праведнасьці, і ў правасьці сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую міласэрнасьць гэтую, і даў яму сына, які сядзіць на пасадзе ягоным, як гэта [ёсьць] сёньня.