І сказаў Натан Батшэве, маці Салямона, кажучы: «Ці ты ня чула, што валадарыць Адонія, сын Хагіты, а гаспадар наш Давід [пра гэта] ня ведае?
І паслаў Абсалом таемных весьнікаў у-ва ўсе калены Ізраіля, кажучы: «Калі пачуеце гук рогу, гаманіце: “Абсалом [абраны] валадаром у Хеўроне”».
а чацьвёртым — Адонія, сын Хагіты, а пятым — Шэфатыя, сын Абіталі,
Але прарока Натана і Бэнаю, і волатаў, і брата свайго Салямона не паклікаў.
І прыйшоў Адонія, сын Хагіты, да Батшэвы, маці Салямона, і яна сказала: «Ці з мірам прыходзіш?» Ён адказаў: «З мірам».
І сказаў валадар Давід усёй царкве: «Салямон, сын мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і кволы, а праца гэта вялікая, бо не для чалавека будыніна гэтая, але для ГОСПАДА Бога.