Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 20:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пайшлі з ім людзі Ёава, Керэты, і Пэлеты, і ўсе волаты. І выйшлі яны з Ерусаліму даганяць Шэву, сына Біхры.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

І праходзілі пад рукою ягонай усе слугі ягоныя, усе Керэты, усе Пэлеты і ўсе тыя, якія прыйшлі з Гату, шэсьць­сот чалавек, якія нагамі сваімі прыйшлі з Гату перад аблічча валадара.

І Ёаў [быў ]над усім войс­кам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,

І Ёаў, сын Цэруі, [быў] над войскам, а Язафат, сын Ахілюда — канцлер,

Бэная, сын Егаяды, — над Керэтамі і Пэлетамі, а сыны Давіда былі сьвятарамі.

І сказаў ім валадар: «Вазьміце з сабою слугаў гаспадара вашага, і пасадзіце Салямона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,

І пайшоў Цадок сьвятар, і Натан прарок, і Бэная, сын Егаяды, і Керэты, і Пэлеты, і пасадзілі Салямона на мула валадара Давіда, і завялі яго ў Гіхон.

і паслаў з ім Цадока сьвятара, і Натана прарока, і Бэнаю, сына Егаяды, і Керэтаў, і Пэлетаў. І яны пасадзілі Салямона на мула валадара,

Мы напалі на Нэгеў Керэтаў, і на Нэгеў Юды, і на Нэгеў Халева, і Цыкляг спалілі агнём».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы