Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



2 ЦАРСТВАЎ 2:6

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай цяпер ГОСПАД зья­віць вам міласэрнасьць і праўду, і я таксама зраблю вам добрае за тое, што вы так учынілі.

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, як зьявіў мне міласэрнасьць бацька ягоны». І паслаў Давід слугаў сваіх, каб пацешыць яго дзеля сьмерці бацькі. І слугі Давіда прыйшлі ў зямлю сыноў Амона.

Учора прыйшоў ты, а сёньня я змушаю цябе ісьці блукаць разам з намі, і я сам ня ведаю, куды іду. Вярніся і забяры братоў тваіх, і міласэр­насьць і праўда [няхай будуць] з табой».

Няхай цяпер умацуюццарукі вашыя, і вы будзьце адважнымі, бо памёр гаспадар ваш Саўл, а мяне дом Юды памазаў на валадара над імі».

І сказаў валадар: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую?» І сказаў Цыва валадару: «Яшчэ [застаўся] сын Ёнатана, хворы на ногі».

І сказаў яму Давід: «Ня бойся, бо я зьяўлю табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго, і я зьвярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».

Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.

I прайшоў ГОСПАД перад абліччам ягоным, і абвясьціў: «ГОСПАД, ГОСПАД, Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду,

Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.

Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,

Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.

Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».

І сказала Наомі двум нявесткам сваім: «Ідзіце, няхай [кожная] жанчына вернецца ў дом маці сваёй. Няхай зьявіць вам ГОСПАД міласэрнасьць, як вы зьявілі памерлым сваім і мне.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы