І вось, прыйшлі да валадара ўсе людзі Ізраіля, і сказалі валадару: «Чаму браты нашыя, сыны Юды, укралі цябе і пераправілі валадара і дом ягоны праз Ярдан, і ўсіх людзей Давіда разам з ім?»
І пайшоў Давід, і ўзяў у гаспадароў Ябэшу Гілеадзкага косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі там павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.
І пачулі Філістынцы, што Давіда памазалі на валадара над Ізраілем, і сабраліся ўсе Філістынцы, каб шукаць Давіда. І Давід пачуў [пра гэта], і ўвайшоў у крэпасьць.
І прыйшлі да валадара ў Хеўрон усе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем.
І вывеў [Егаяда] сына валадара, і ўсклаў на яго карону, і [даў Каўчэг] Сьведчаньня. І паставілі яны яго валадаром, і памазалі яго, і пляскалі ў далоні, і казалі: «Няхай жыве валадар!»
І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля да валадара ў Хеўрон, і заключыў Давід запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА; і яны памазалі Давіда на валадара над Ізраілем паводле слова ГОСПАДА праз Самуэля.
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасьці братоў ягоных. І зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДА ад таго дня. А Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.