I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.
Маю сёньня восемдзясят гадоў. Ці я адрозьню, што добрае, а што кепскае? Ці будзе смакаваць слузе твайму ежа і пітво? Ці магу я яшчэ слухаць голас сьпевакоў і сьпявачак? Навошта слуга твой мае быць цяжарам для гаспадара майго, валадара?
Дазволь слузе твайму вярнуцца, каб памерці ў горадзе сваім, побач з магілай бацькі майго і маці маёй. Але вось, слуга твой, Кімгам, няхай пойдзе з гаспадаром маім, валадаром, і ты зрабі яму тое, што добра ў вачах тваіх».
але вярнуўся, і еў хлеб, і піў ваду на месцы, пра якое Я прамовіў да цябе: "Ня еш [там] хлеба і ня пі вады", парэшткі твае ня ўвойдуць у магілу бацькоў тваіх”».
А сынам Барзілая з Гілеаду зьявіш міласэрнасьць, і няхай яны ядуць за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
І вось сёньня я ўзыходжу на дарогу ўсёй зямлі. А вы ведайце ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, што з усіх словаў добрых, якія прамаўляў да вас ГОСПАД, Бог ваш, ніводнае не было пустое, але ўсё споўнілася.